Language

Галоўная Пасольства Навіны

Аб сустрэчы з кіраўніком Каардынацыйнага савету расійскіх суайчыннікаў у Францыі

У г.Парыж адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Францыі П.Латушкі з кіраўніком Каардынацыйнага савету расійскіх суайчыннікаў у Францыі, выкладчыкам Нацыянальнага інстытута ўсходніх моў і цывілізацый Францыі Георгіям Шепялёвым.

У мэтах захавання гістарычнай памяці і недапушчэння фальсіфікацыі гісторыі была дасягнута дамоўленасць аб сумеснай арганізацыі ў Парыжы выставы невядомых раней фотадакументаў, большай часткай зробленых на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Раней дадзеная выстава дэманстравалася ў Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, плануецца прадставіць яе ў гарадах Гомель і Барысаў.

Бакі таксама дамовіліся распачаць сумесную працу па пошуку матэрыялаў, звязаных з удзелам грамадзян Францыі ў партызанскім руху падчас Другой Сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Па дадзеным даследчыка ў партызанскіх атрадах на тэрыторыі Беларусі ваявалі каля 80 французаў і іх успаміны могуць стаць важным унёскам у захаванне гістарычнай памяці.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны механізмы далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж беларускай і расійскай дыяспарамі ў Францыі, магчымасць пашырэння іх удзелу ў мерапрыемствах, якія праводзяцца абедзвюма дыяспарамі.